1000 дзён – роўна столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейскай вобласці Канстанцін Рудніцкі.

Хлопец быў абвінавачаны адразу па двух палітычна матываваных артыкулах Крымінальнага кодэкса:
– Канстанцін Рудніцкі – былы студэнт Берасцейскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Адлічаны з установы яшчэ ў часе таго, як знаходзіўся пад вартай.
Затрыманне адбылося паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы і арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных.
Вынікам суда стала шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У зняволенні правёў ужо фактычна палову прызначанага тэрміну.
Палітвязень уключаны ў спіс “асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці” ды ўнесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. Месца адбывання пакарання не ўдакладняецца.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: “Вясна”