BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Берасцейца асудзілі на 1,5 гады «хатняй хіміі» за каментары ў бок двух міліцыянтаў

У судзе Маскоўскага раёна Берасця 25 студзеня асудзілі Віктара Астапука паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Інна Клышпач прызначыла Віктару адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанов уадкрытага тыпу («хатняй хіміі») і штраф 4000 рублёў.

Яго абвінавацілі ў тым, што 13 жніўня 2021 года ён у тэлеграм-канале «Беларусь головного мозга» пакінуў каментарый пад публікацыяй «Хорошие новости вечера пятницы от кибер-партизан: взломана прослушка внутренней связи МВД».

На вокладцы публікацыі былі фотаздымкі начальніка АУС Салігорска палкоўніка міліцыі Шаравара Аляксандра Аляксандравіча і намесніка начальнкіа УУС Мінскага аблвыканкама палкоўніка Максімовіча Мікалая Васільевіча.

вясна