У Берасцейскім абласным судзе восьмага красавіка асудзілі Аляксея Германа паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Андрэй Сіз.
Як паведамілі на сайце Вярхоўнага суда, мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён у сакавіку-красавіку 2022 года нібы «з’яўляючыся ўдзельнікам экстрэмісцкага фармавання, пераследуючы мэту вядзення дэструктыўнай, экстрэмісцкай дзейнасці», размясціў у «экстрэмісцкім» чаце паведамленні, у якіх суд пазней знайшоў склад злычынстваў па некалькіх крымінальных артыкулах.
Ну думку суда, паведамленні былі «накіраваны ў тым ліку на абвастрэнне напругі ў грамадстве, дэстабілізацыю абстаноўкі ў Рэспубліцы Беларусь».
вясна