
Сёння ў судзе Ленінскага раёна Берасця пачынаюць судзіць Міхаіла Ляшкевіча, Іллю Мельнічука, Дзмітрыя Максімука. Іх абвінавачваюць паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядае суддзя Аляксандр Семянчук.
Вядома, што Дзмітрыя Максімука затрымалі ў снежні 2024 году. На відэа, якое апублікавалі праўладныя каналы, бачна, што да яго прыйшлі як мінімум трое ўзброеных сілавікоў у экіпіроўцы. На камеру затрыманы берасцеец казаў, што быў на акцыі пратэсту на праспекце Машэрава, а таксама, што прайшоў рэгістрацыю ў чаце-боце “Перамога” і адпраўляў інфармацыю ў чат-бот праекта “Голас”.
Нагадаем, цяпер Аляксандр Семянчук таксама судзіць адразу пяцёх палітзняволеным паводле таго ж артыкулу.
Крыніца: t.me/viasna96






