BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Берасцейцу Яўгену пагражае да пяці гадоў турмы за «удзел у вайне»

Імаверна, 24-гадовага Яўгена Белямука караюць за жаданне ваяваць ва Украіне. Ён берасцеец. Яўген нейкі час працаваў кур’ерам у розных месцах у Берасці.

This image has an empty alt attribute; its file name is image-1-41-1024x687.jpg

Сацсеткі хлопца неактыўныя, таму невядома, што ён рабіў з 2022 года. Вядома толькі, што на пачатак вайны ён быў яшчэ ў Беларусі. Суд над Яўгенам пачнецца 20 сакавіка. Яго абвінавачваюць па першай частцы артыкулу 361-3 – «удзел у ваенізаваным фарміраванні аднаго з ваюючых бакоў падчас вайны». Яму пагражае ад двух да пяці гадоў турмы.