Яго змясцілі ў СІЗА, паведамляе «БАЖ». На пачатку верасня журналіст Даніла Палянскі ездзіў у Расею да сваякоў. Па дарозе здарыўся інцыдэнт з расейскімі сілавікамі.

Яго аўтамабіль спынілі супрацоўнікі ФСБ, а пасля абвінавацілі ў адміністрацыйным парушэнні за непадпарадкаванне — нібыта ён адмовіўся паказваць дакумэнты. Ад пачатку меркавалася, што журналіста затрымалі за нейкае адміністрацыйнае правапарушэнне. Тым часам Данілу інкрымінуюць артыкул 356 КК («Здрада дзяржаве»).
Данілу Палянскаму 53 гады. У якасці відэаапэратара ў свой час ён супрацоўнічаў з дзяржаўнымі і камерцыйнымі тэлеканаламі, а таксама з незалежнымі рэгіянальнымі сайтамі. Апошнія гады быў вядомы ў Берасці як валанцёр пошукава-выратавальнага атраду «Анёл».






