Падчас дыскусіі ў Лондане ў межах праграмы «Leaders in Exile: Future of Belarus», арганізаванай John Smith Trust сумесна з Міністэрствам замежных спраў Вялікабрытаніі, кіраўнік Інстытута бяспекавых даследаванняў імя Касцюшкі Вадзім Мажэйка прадставіў ідэю Беларускага Нацыянальнага пашпарта для беларусаў у вымушанай эміграцыі.

Выступаючы на дыскусіі, ён падкрэсліў, што прызнанне такога дакумента магчымае толькі праз доўгатэрміновае і шматузроўневае міжнароднае адвакатаванне:
– Адзін трэк – гэта праца тэхнічная. Гэта не толькі друк пашпарта па ўсіх стандартах. Гэта таксама пытанне збору інфармацыі людзей, захоўванне інфармацыі. Рэспект пашпартнаму цэнтру, што яны з гэтым спраўляюцца. І другой момант – гэта адвакацыйная праца, каб бачылі гэтую беларускую праблему, бачылі яе рашэнне, каб сапраўды прасоўваць прызнанне пашпарту ў нейкіх краінах, на нейкім узроўні.
Падчас дыскусіі ў Лондане Вадзім Мажэйка адзначыў праблему мабільнасці беларусаў за мяжой і прапанаваў Беларускі Нацыянальны пашпарт як патэнцыйна практычны інструмент падтрымкі дыяспары. Сам Вадзім Мажэйка з’яўляецца носьбітам Беларускага Нацыянальнага пашпарта, і падкрэслівае важнасць яго прасоўвання як асабіста, так і ў рамках міжнародных дыскусій.

Замовіць пашпарт можна на сайце belarus-passport.com
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Вадзіма Мажэйкі і Віялеты Саўчыц.






