У партнёрстве з Фондам імя Фрыдрыха Эберта і пры інфармацыйнай падтрымцы Прэс-клуба Беларусь незалежныя даследчыкі правялі анлайн-прэзентацыю вынікаў даследавання «Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць у 2023 годзе».
Кажа аўтар даследавання, незалежны сацыёлаг Філіп Біканаў:
–У аснове ляжыць ідэнтычнаснае супрацьстаянне двух нацыянальных праектаў. Вядома, людзі самі сябе не называюць “свядомыя” ці “савецкія”. І гэтыя два вялікія наратывы, яны існуюць, яны істотна важныя для розных груп людзей. Таму мы робім такую даволі непрыемную выснову, што як размаўляць, як паразумецца, мы не разумеем. Мы не ведаем, што будзе, калі думаць пра будучыню.
Паводле вынікаў даследавання, хаця ў Беларусі пераважаюць прарасейскія погляды, іх падзяляюць толькі крыху больш за трэць беларусаў, і амаль столькі ж схіляюцца да знешнепалітычнага нейтралітэту.
Цалкам гутраку слухайце ў далучаным файле:







Беларускае Радыё Рацыя






