Кіраўнік гарадзенскай дыяцэзіі узгадвае таксама “вязняў і тых, каго пераследуюць”, “выгнаннікаў і бежанцаў” і заклікаў усіх да цярплівасці. Пра гэта піша тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
Разважаючы пра надзею і ўжываючы шмат цытат папы Францішка, іерарх звяртае ўвагу, што надзея ідзе ў пары з цярплівасцю. Амаль увесь тэкст прысвечаны таму, як быць чалавекам надзеі ў час, калі людзі “глядзяць у будучыню са скептыцызмам і песімізмам”. “Папа Францішак заклікае, каб мы як хрысціяне станавіліся відавочнымі знакамі надзеі для многіх братоў і сясцёр, якія жывуць у цяжкіх умовах: для вязняў і тых, каго пераследуюць, хворых і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, маладых і пажылых, выгнаннікаў і бежанцаў, бедных і выключаных”, – напісаў біскуп Гуляй.