BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Блогерку з Гомеля асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Настассі Янчык 28 гадоў. Дзяўчына нарадзілася ў Гомелі, але на вучобу пераехала ў Менск, скончыла Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт. Увесну 2023 года Янчык зарэгістравалася як індывідуальная прадпрымальніца.

Настасся вядзе блог аб прыгажосці і лайфстайле. У яе тыктоку больш за 21 тысячу падпісчыкаў і больш за мільён лайкаў. Дзяўчына рабіла агляды на кнігі, касметыку і шчыра дзялілася сваімі перажываннямі пра тое, як пераадольвае трывогу і дэпрэсію. У 2023 годзе яна таксама наведвала Кітай і пісала пра гэта.

Настасся знікла з сацсетак на пачатку красавіка 2025 года. Яе затрымалі і змясцілі ў СІЗА на 8 месяцаў, піша «Наша Ніва».

Янчык асудзілі ў Менскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Настассі, верагодна, прысудзілі «хатнюю хімію», прысуд нядаўна набыў моц.