BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бюджэт “Белсата” скароціцца амаль удвая

Пра скарачэнне гадавога бюджэту тэлеканала «Белсат» на 46% паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» дырэктарка медыя Агнешка РамашэўскаГузы.

Паводле яе слоў, у 2023 годзе бюджэт складаў 74 млн злотых (каля 18,5 млн долараў). 63 млн паступалі ад Міністэрства замежных спраў, 11 млн – ад дзяржаўнага Польскага тэлебачання (TVP), у структуру якога ўваходзіць «Белсат».

У 2024 годзе, напісала медыяменеджар, «ад МЗС будзе 40 мільёнаў (каля 10 млн долараў. – „Позірк“.), а TVP нічога не дасць, таму што іх няма».
Рамашэўска-Гузы назвала памяншэнне фінансавання ў такім аб’ёме ліквідацыяй тэлеканала «не дэ-юрэ, але дэ-факта», бо «ні адна арганізацыя не перажыве скарачэння бюджэту амаль на 50%».
9 лютага рэдакцыя медыя звярнулася да міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага з адкрытым лістом, у якім звярнула ўвагу на нестабільную і «ўсё большнебяспечную» сітуацыю, калі «невядома, што з бюджэтам», а «фінансавыя правы дырэкцыі то адбіраюць, то аднаўляюць – пакуль усяго на месяц».

Аб цяжкіх умовах працы пасля змены ўлады ў Польшчы Рамашэўска-Гузы напісала ў „Фэйсбуку“ 26 студзеня.

Паводле яе слоў, фінансаванне прадоўжана толькі на месяц, пры гэтым 80 працэнтаў супрацоўнікаў, якія зʼехалі з Беларусі, не маюць запасу грашовых сродкаў, паколькі здымаюць кватэры і выхоўваюць дзяцей, а 17 чалавек, якія працавалі на канал, сядзяць у беларускіх турмах.

Беларускае Радыё Рацыя