Паводле Міністэрства аховы здароўя, бліжэйшы тыдзень стане выпрабаваннем для 30% жыхароў краіны. Прыблізна столькі грамадзян з’яўляюцца метэазалежнымі. Яны пакутуюць ад хістання тэмператур і надзвычай зменлівага надвор’я. Медыкі гавораць, што перадусім праяўляюцца дэпрэсіўныя засмучэнні.

Наколькі грамадзяне адчуваюць залежнасць настрою і здароўя ад надвор’я, пацікавіўся наш карэспандэнт:
– Надвор’е не ўплывае на мой настрой, ён залежыць ад таго, што адбываецца навокал, а не ад надвор’я.
– Мы згодныя, што надвор’е ўплывае, псуецца настрой. З раніцы прачынаешся – зусім нічога не хочацца.
– Сама з сабой паразмаўляю, з разумным чалавекам заўсёды ж прыемна пагаварыць. І ўсё нармальна адразу – павышаецца тонус.
– Не камфортна, мокра, сыра, брудна.
– Стараюся неяк абстрагавацца ад гэтага і жыць.
– Гэта не залежыць ад надвор’я, залежыць ад абставінаў.
Медыкі папярэджваюць, што ў некаторых выпадках так званыя магнітныя буры могуць справакаваць абвастрэнне хранічных паталогій. Таму ў бліжэйшыя дні метэазалежным грамадзянам трэба быць больш уважлівымі да свайго здароўя.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: lode.by






