BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітвязняў

Бліжэйшыя гадзіны афіцыйна будзе абвешчана аб вызваленні больш за 150 беларускіх палітвязняў. Аб гэтым Reform.news паведамілі некалькі крыніц, знаёмых з сітуацыяй.

Вызваленне ажыццяўляецца ў рамках польска-амерыканскага перамоўнага трэка з рэжымам у Менску. Вызваленых выправадзяць з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу.

Як распавялі крыніцы, у Менску з пачатку тыдня знаходзіцца намеснік памочніка дзяржсакратара па Усходняй Еўропе Крыс Сміт. Затым да яго далучыўся спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл. У чацвер Коўл сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам.

Пакуль невядома, хто знаходзіцца ў спісах вызваленых, але амерыканскі бок улічыў пажаданні польскага боку, удакладнілі крыніцы.

Нагадаем, што 21 чэрвеня ў выніку візіту ў Менск амерыканскай дэлегацыі былі вызваленыя 14 палітвязняў, 11 верасня — 51 чалавек.