Беларускі блогер, які з 6 лістапада 2025 года зноў апынуўся ў Арменіі пасля дэпартацыі з Малдовы, называе сваё знаходжанне ў гэтай каўказскай краіне «мядовай пасткай».

Тлумачыць Зміцер Грынкевіч:
– І я разумею, што куча людзей, якія таксама на Каўказе. Важна, што не толькі ў Арменіі, у Сакартвэла. Людзі зараз па сутнасці яе называюць “мядовая пастка”. Спачатку здаецца, што ўсё даволі проста, а па факце паступова аказваецца, што зусім не так. Напрыклад, у той жа Арменіі вельмі складана адкрыць банкаўскую картку, уладкавацца на працу легальна без ведання армянскай мовы. Тут толькі адзін варыянт застаецца – сваё ІП альбо дастаўка.
Зміцер за паўгода знаходжання ў Арменіі спрабаваў некалькі разоў зрабіць гуманітарную візу ў Польшу, аднак атрымліваў адмову, бо Арменія – бяспечная краіна. Цяпер атрымаць гэтую візу яму спрабуе дапамагчы Офіс Святланы Ціханоўскай.
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя





