BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Блогер Vadimati апублікаваў першае фота пасля вызвалення

Палітзняволены блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) выйшаў на волю 29 чэрвеня, цалкам адбыўшы тэрмін. У Instagram ён апублікаваў першае фота з волі, заўважыў тг-канал “Право имеют”.

Вадзіма затрымалі 16 жніўня 2021 года ў Шчучыне, куды ён паехаў здымаць ролік. Яго абвінавацілі ў абразе дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК) і абразе прэзідэнта (арт. 368 КК).

Паводле матэрыялаў справы, Вадзім раней выкладаў допісы ў сацыяльных сетках, у якіх абразіў Лукашэнку подпісам пад фота кшталту: «нелегітымны прэзідэнт». Таксама паводле следства, 16 жніўня 2021 году Ермашук на аўтазапраўцы ўзяў у рукі маленькі дзяржаўны сцяжок, які прадаваўся ў краме, і назваў яго «анучкай» са словамі, што «надта дорага каштуе кавалачак анучкі».

У судзе Шчучынскага раёна 21 снежня 2021 Ермашуку прысудзілі тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Свой тэрмін ён адбываў бабруйскай калоніі № 2.

вясна