BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Блогер Зміцер Грынкевіч: «Выжываю» цяпер у Арменіі

Амаль тры гады Зміцер Грынкевіч жыў у Батумі, дзе быў адным з актыўных прадстаўнікоў беларускай дыяспары — арганізоўваў падзеі, адзначаў памятныя даты, удзельнічаў у акцыях разам з беларусамі і ўкраінцамі.

Падчас так званага «візерану» Грынкевіча не пусцілі назад у Грузію, і ўжо пяць месяцаў ён жыве ў Ерэване.

Зміцер Грынкевіч

Пра жыццё ў новых умовах і планы на будучыню кажа Зміцер Грынкевіч:

-Фактычна з гэтых пяці месяцаў я паўтара месяца без усялякай дапамогі грантавай, толькі ад родзічаў і сяброў, і дзе што мог зарабіць тут. Выжываю фактычна сам. З работай – сістэма пабудавана такім чынам, што не грамадзянам Арменіі і не расейцам тут зарабіць вельмі складана.

Па словах Змітра, ёсць толькі адна арганізацыя, якая спрабуе дапамагчы:

-На дадзены момант толькі падкінулі мне з Хельсінкскай групы Варшаўскага офіса варыянт, і ўсё.

Па правілах знаходжання ў Арменіі, актывіст можа знаходзіцца ў гэтай краіне паўгода, а потым трэба будзе выязджаць на так званы «візеран» ці шукаць магчымасць атрымаць візу ў Еўропу.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя