Працэс доўжыўся амаль паўгода.

Гарадзенскі абласны суд завочна асудзіў блогера і заснавальніка цяпер ужо закрытага праекта па маніторынгу вайсковай актыўнасці «Беларускі гаюн» Антона Матольку да 20 гадоў пазбаўленьня волі.
Таксама яму прызначылі штраф у памеры 2 000 базавых велічыняў (84 тысячы рублёў). У межах спецыяльнай вытворчасці яго абвінавацілі паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «здрада дзяржаве».
Працэс пачаўся яшчэ 14 снежня 2024 года. Прысуд вынес Ігар Собалеў.
вясна






