Блогера Андрэя Павука прыгаварылі да 12 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Берасцейскай вобласці. Крымінальная справа ў дачыненні да кіраўнікоў «экстрэмісцкага фармавання» «Рудабельская паказуха» Андрэя Павука і Вольгі Павук, а таксама іншых абвінавачаных разглядалася ў Берасцейскім абласным судзе.

Паколькі абвінавачаныя знаходзяцца за мяжой, крымінальная справа ў дачыненні да іх разглядалася ў парадку спецыяльнай вытворчасці.
Андрэю Павуку прызначана пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам памерам 5 тысяч базавых велічынь, а ягонай былой жонцы Вользе Павук – у выглядзе 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму са штрафам у памеры 2,5 тыс. базавых велічынь.






