BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 130 прысудаў за салідарнасць: як беларусаў караюць за данаты

Падтрымка перадачамі, грашовы перавод у СІЗА, данат у ініцыятывы — усё гэта можа стаць падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы ў Беларусі.

Падчас барацьбы з COVID-19 у адказ на бяздзейнасць уладаў беларусы аб’ядналіся і пачалі дапамагаць данатамі лекарам, з 2020 — рэпрэсаваным і пацярпелым падчас пратэстаў ад гвалту сілавікоў, а з 2022 — украінцам і беларускім добраахвотнікам, якія ваююць супраць расейскай агрэсіі.

Цяпер дзясяткі чалавек знаходзяцца за кратамі за «фінансаванне экстрэмісцкай і/ці тэрарыстычнай дзейнасці», а таксама за «фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным канфлікце».

Па даных «Вясны», за данаты асудзілі мінімум 135 чалавек, 85 з якіх утрымліваюцца цяпер у няволі. Распавядаем, хто гэтыя людзі і якія тэрміны ім прызначылі.

вясна