BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 150 чалавек звярнуліся ў BYSOL пасля ўцечкі дадзеных „Беларускага Гаюна“

Пасля ўзлому чата з ботам маніторынгавага праекта “Беларускі Гаюн” на гарачую лінію фонда салідарнасці BYSOL паступіла больш за 150 зваротаў на працягу чатырох дзён. Пра гэта паведаміў у сваіх сацсетках кіраўнік арганізацыі Андрэй Стрыжак.

“Больш за 150 зваротаў на гарачую лінію Байсол у тэлеграм па пытаннях, звязаных з «Беларускім Гаюнам», за чатыры дні. Аказваем кансультацыі, перанакіроўваем да партнёраў, арганізуем эвакуацыю ў выпадку вострай неабходнасці», — напісаў Стрыжак.

У сераду, 5 лютага, стала вядома пра ўцечку дадзеных «Беларускага Гаюна». Людзі, якія адпраўлялі інфармацыю, апынуліся ў небяспецы. Стваральнік праекта Антон Матолька адзначыў, што гэта адбылося з-за яго памылкі. ГУБАЗіК ужо пачаў затрымліваць беларусаў па “справе Гаюна”.

Праект “Беларускі Гаюн” займаўся маніторынгам вайсковай актыўнасці ў Беларусі. У тым ліку ён рэгулярна інфармаваў аб расейскіх ударных дронах, якія заляталі ў Беларусь. 7 лютага абвясцілі аб закрыцці праекта.

Беларускае Радыё Рацыя