Больш за 1500 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейскай вобласці Данііл Бандарук. Хлопцу прад’явілі абвінавачванні па двух палітычна матываваных артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Палітвязню Даніілу Бандаруку прад’явілі ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках і ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства. Хлопец быў затрыманы і асуджаны за падзеі, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Берасці адразу ж пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Данііл Бандарук паходзіць са шматдзетнай сям’і. Дапамагаў бацькам, пасля вучобы ў Берасцейскім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы прыборабудавання з’ехаў у Менск. Там працаваў на кладцы тратуарнай пліткі.
Прысуд – 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2.
Беларускае Радыё Рацыя