BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 1500 дзён знаходзіцца за кратамі Ігар Лосік

Крыху больш за 1500 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца блогер, грамадскі актывіст з Берасцейшчыны Ігар Лосік.

Яму прысудзілі 15 гадоў зняволення па крымінальных палітычна матываваных справах:

Палітвязню Ігару Лосіку прад’явілі абвінавачванні па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя масавых беспарадкаў і арт. 130 Крымінальнага кодэкса — распальванне варожасці ці варажнечы.

Хлопец унесены ў спіс асобаў, “датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”, а таксама ў “пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Фігурант так званай “справы Ціханоўскага”.

За кратамі палітвязень аб’яўляў бестэрміновую галадоўку. Неаднаразова блогера змяшчалі ў ШІЗА. У Ігара Лосіка засталася непаўнагадовая дачка.

Зараз грамадскі дзяяч утрымліваецца ў папраўчай калоніі №1.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: “Вясна”