Самай частай праблемай, як беларусаў, так і замежнікаў, аказаліся пратэрмінаваныя пашпарты — 32 дакументы, пры гэтым траціна з пратэрмінаваных пашпартоў не была замененая пасля змены прозвішча ў сувязі з заключэннем шлюбу. Восем пашпартоў былі прызнаныя пашкоджанымі: яны былі ў трухлявым стане або з вырванымі старонкамі, або сапсаваныя вільгаццю.
Сярод грамадзян Беларусі найбольш распаўсюджаным парушэннем стала прад’яўленне пашпартоў з размытым друкам органа, які выдаў дакумент, і (або) пашкоджанай фатаграфіяй — 32 выпадкі. Таксама было прад’яўлена пяць раней страчаных пашпартоў.
Сярод замежнікаў з пачатку года найбольш частым парушэннем аказалася адсутнасць беларускай візы — 98 фактаў. Сямёра замежнікаў спрабавалі перасекчы мяжу з фальшывымі ці чужымі дакументамі.
У ДПК нагадалі, што:
– грамадзяне Беларусі могуць перасякаць мяжу па пашпарце грамадзяніна, біяметрычным пашпарце, дыпламатычным або службовым пашпарце, нацыянальнаму пасведчанні асобы марака, пасведчанні аб вяртанні;
– пашпарт павінен быць без пашкоджаных старонак ці старонніх запісаў;
– трэба звярнуць увагу, ці не скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта;
– пры змене прозвішча пашпарт павінен быць заменены на працягу месяца.