З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну беларусы рознымі спосабамі пачалі выказваць салідарнасць з украінцамі: ладзіць маршы і пікеты, дапамагаць у інфармацыйнай вайне, прыводзіць у непрыдатнасць чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расейскай вайсковай тэхнікі, ваяваць на баку Украіны.

За люты і сакавік 2022 года за антываенныя акцыі ў Беларусі затрымалі больш за 1 500 чалавек. Але ў краіне да гэтага часу працягваюцца затрыманні ў тым ліку за перадачу фота і відэа расейскай ваеннай тэхнікі, данаты «Палку Каліноўскага». Паводле даных «Вясны», за падтрымку Украіны пад крымінальны пераслед трапілі больш за 220 чалавек, 40 з якіх — жанчыны.
З нагоды Дня палітвязня Беларусі, тэмай якога ў 2025 годзе была абрана салідарнасць, «Вясна» распавядае гісторыі палітвязняў, якія трапілі за краты за дапамогу і падтрымку Украіны.
вясна