Праваабарончы цэнтр “Вясна” вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. Сёлета будзе ўжо трэцяя гадавіна са дня смерці ў шклоўскай калоніі № 17 палітзняволенага актывіста Вітольда Ашурка. “Вясна” заклікае 21 траўня выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадства да праблем не аказання належнай медыцынскай дапамогі ў месцах няволі, і ў чарговы раз запатрабаваць ад рэжыму вызвалення ўсіх палітзняволеных.
Так, у Беластоку а 18-ай у Скверы Вольнай Беларусі запланаваная акцыя салідарнасці з палтівязнямі. У Варшаве а 18-ай – акцыя на плошчы Канстытуцыі. А 19-ай Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з-за кратаў», а Беларускі моладзевы хаб з 17 да 20 арганізуе сустрэчу па напісанні лістоў палітвязням у рамках «Марафону лістоў».