BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 300 дзён за кратамі палітвязень Аляксандр Яўціхаў

Аляксандр Яўціхаў

Крыху больш за 300 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Аляксандр Яўціхаў. Асуджаны адразу па трох крымінальных палітычна матываваных артыкулах.

Палітвязню Аляксандру Яўціхаву прад’яўленыя арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы, арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці.

Абвінавачванне заключалася ў тым, што хлопец нібыта зняў на відэа ваенную тэхніку і выклаў яго ў “экстрэмісцкі” тэлеграм-канал. Да таго ж развешваў стужкі на слупах і знаках, расклейваў улёткі ўздоўж дарогі. Да затрымання працаваў трэнерам па каратэ.

Аляксандр Яўціхаў унесены ў так званы “спіс экстрэмістаў”. Вынік суда праваабаронцам не вядомы.

Беларускае Радыё Рацыя