BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 300 дзён за кратамі палітвязень Ілля Шамілаў

Крыху больш за 300 дзён – столькі за кратамі ўжо знаходзіцца палітвязень з Берасцейчшыны Ілля Шамілаў. Асуджаны па аднаму з крымінальных палітычна матываваных артыкулаў.

Палітвязень Ілля Шамілаў быў асуджаны па арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Да таго ж у адносінах да мужчыны разгледзелі два адміністрацыйныя пратаколы па арт. 19.11 КаАП або Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці альбо якая прапагандуе такую дзейнасць.

Прысуд – два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя – Сяргей Маручак. Пакаранне адбывае ў СІЗА №7 Берасця з лютага бягучага года. Прыкладна палову тэрміну палітвязень ужо правёў за кратамі.

Беларускае Радыё Рацыя