BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 300 дзён за кратамі палітвязень Валерый Хаменка

Больш за 300 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Валерый Хаменка. Абвінавачванні мужчыне былі прад’яўленыя па арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы.

Палітвязень Валеры Хаменка да затрымання працаваў лекарам хуткай дапамогі ў Баранавічах. Спачатку мужчына быў абвінавачаны ў “рэабілітацыі нацызму” з-за рэпосцe, дзе парамі параўноўваліся ўлёткі часоў нацысцкай Нямеччыны і ўлёткі з сучаснай Расеі. А пасля – абвінавачанне перакваліфікавалі на “распальванне варожасці” да расейцаў.

Справу разглядала суддзя Вера Філонік. Прысуд – два гады і шэсць месяцаў  пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Да суда быў змешчаны пад варту ў СІЗА№7 горада Берасця. Дзе цяпер знаходзіцца палітвязень Валерый Хаменка – праваабаронцам не вядома.

Беларускае Радыё Рацыя