
Больш за 300 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Алег Пракапчук. Літаральна праз тры месяцы ён павінен выйсці на волю.
Палітвязню Алегу Пракапчуку прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады і арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Бацька траіх непаўнагадовых дзяцей быў затрыманы ў сакавіку мінулага года.
Спачатку быў арыштаваны на 10 сутак паводле адміністрацыйнага артыкула за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Але пасля быў узяты пад варту па крымінальным абвінавачванні і змешчаны ў СІЗА№7 горада Берасця.
Прысуд — 1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў). Месца адбыцця пакарання праваабаронцам не вядомае.
Беларускае Радыё Рацыя






