BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 300 дзён за кратамі знаходзіцца Святлана Баканава

Больш за 300 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Святлана Баканава. Яе асудзілі па крымінальным палітычна матываваным артыкуле.

Палітвязню Святлане Баканавай прад’яўленае абвінавачванне па арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Спачатку жанчына была асуджаная па адміністрацыйным артыкуле за “распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць”. Пасля толькі ў адносінах да яе з’явілася крымінальная справа за абразу Аляксандра Лукашэнкі.

Адметна, што Святлана Баканава ўключана ў спіс “Асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.

Па выніках суда прысуджаны 1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Большую частку тэрміну жанчына ўжо правяла за кратамі і хутка павінна выйсці на волю.

Беларускае Радыё Рацыя