BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 300 дзён за кратамі

Больш за 300 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Вольга Алянюк.

Яна была асуджаная па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

Палітвязень Вольга Алянюк была затрыманая ў сакавіку мінулага года. Падставай за вядзення крымінальнай палітычна матываванай справы стала тое, што 24 траўня 2021 года ў Фэйсбук-суполцы “Народны прысуд” яна напісала два каментары пад відэа з Аляксандрам Лукашэнка.  Гэта былі два паведамленні са зместам “хворы чалавек” і “шызафрэнік”.

Прысуд — 1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя — Марына  Скалковіч. Спачатку жанчына ўтрымлівалася ў СІЗА№7 горада Берасця, а пасля была пераведзеная ў папраўчую калонію №4. Большую частку тэрміну Вольга Алянюк ужо правяла за кратамі і хутка павінна выйсці на волю.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя