Паводле вынікаў апытання, праведзенага Кааліцыяй беларускіх дэмакратычных структур, больш за 500 з 590 апытаных беларусаў, што жывуць у Еўропе, выказалі зацікаўленасць ва ўдзеле ў нацыянальных вайсковых фармаваннях. Палова з іх — гатовыя далучыцца на кантрактнай аснове ў складзе падраздзяленняў, калі тыя будуць створаныя ў краінах НАТА.

Кажа прадстаўнік Камісіі па нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінету Вадзім Кабанчук:
–Фактычна гэтае сацапытанне ахапіла каля 30 тысяч чалавек. З іх адгукнулася каля 600. І з іх 500 зрэагавалі, што яны ці гатовыя адразу служыць у такіх падраздзяленнях, ці гатовыя далучыцца з пэўнымі ўмовамі. Ацэньваем гэта вельмі пазітыўна. Насамрэч, ахвотных больш. Мы выходзім на паўнавартасную брыгаду.
Прадстаўнік Камісіі па нацыянальнай бяспецы Вадзім Кабанчук адзначае, што вынікі апытання значна пераўзышлі чаканні. Такая ініцыятыва — частка шырэйшай стратэгіі стварэння беларускай вайсковай сілы на выгнанні і новай архітэктуры бяспекі для рэгіёну.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






