
Звыш 500 дзён – столькі за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Ігар Шумілаў. Прысуд быў вынесены адразу па трох крымінальных палітычна матываваных артыкулах, якія пераважна былі звязаныя з абразай прадстаўнікоў улады:
Падставай да абвінавачвання актывіста з Баранавічаў сталі арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады, арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прысуд – чатыры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.
Байкер мае інваліднасць трэцяй групы праз тое, што дзесяць гадоў таму ён трапіў у ДТЗ, яму ампутавалі нагу. Спачатку актывіст быў змешчаны ў СІЗА №6 горада Баранавічы, пасля — пераведзены ў папраўчую калонію №17 горада Шклова. На судзе палітвязень цалкам прызнаў сваю віну.
Беларускае Радыё Рацыя