Звыш 600 дзён – столькі за кратамі ўжо знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Зміцер Шувалаў.
Гэта фактычна палова тэрміна ад прызначанага яму пакарання па крымінальнай палітычна матываванай справе:
– Палітвязню Змітру Шувалаву прад’явілі абвінавачванні па артыекуле 361-4 Крымінальнага кодэкса — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці. Падставай да завядзення справы стала тое, што мужчына ў тэлеграме адпраўляў у чат-бот рэдакцыі “Nexta” фота і відэа вайсковай тэхнікі з каментарамі.
Змітру Шувалаву прысуджана 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суддзя – Зміцер Куроўскі. МУС Беларусі яшчэ ў 2022 годзе ўнесла ў спіс “асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Палітвязень спачатку ўтрымліваўся ў СІЗА№7 горада Берасця, а пасля быў пераведзены ў папраўчую калонію №22 горада Івацэвічы.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя