BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 80% апытаных беларусаў вінавацяць Лукашэнку ў гвалце пасля выбараў

Праваабаронцы «Вясны» і даследчыкі з Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі прааналізавалі, як успрымаюць справядлівасць людзі, якія перажылі катаванні ці жорсткае абыходжанне з боку сілавікоў у Беларусі пасля 2020 года. Праваабаронцы вывучылі паказанні амаль 600 беларусаў, якія мусілі выехаць з краіны. Справаздачу па выніках даследавання прэзентавалі 9 снежня.

Здымак ілюстрацыйны

Найбольш часта вінаватым у гвалце падчас паслявыбарчых пратэстаў 2020 года ў Беларусі апытаныя называлі Аляксандра Лукашэнку (82% рэспандэнтаў). Таксама вінаватымі называліся суды, генералы сілавога блоку, Следчы камітэт, супрацоўнікі ізалятараў і калоній і так далей.

11% апытаных усклалі адказнасць за гвалт у Беларусі на «ўсіх, хто галасаваў за Лукашэнку», яшчэ 6% лічаць адказным за гэта агулам усіх беларусаў.