BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 800 дзён за кратамі знаходзіцца Алег Нічыпорка

Больш за 800 дзён за кратамі знаходзіцца палітвязень з Берасцейшчыны Алег Нічыпорка. Ён быў абвінавачаны адразу ў трох палітычна матываваных артыкулах крымінальнага кодэкса.

Палітвязню былі прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў, арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры і арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці.

Жыхар Бярозы на судзе сведчыў аб катаваннях і ціску на яго падчас утрымання пад вартай. Адметна тое, што Алегу Нічыпорка спачатку прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а пасля дадалі яшчэ паўгода зняволення. Суддзі — Наталля Мінчанка і Алена Нямкова. Хлопец зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі №1.

Беларускае Радыё Рацыя