
Органы пракуратуры горада Менска са студзеня па жнівень 2024 года накіравалі ў суды 103 заявы аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі інтэрнэт-крыніц “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Такімі прызнана прадукцыя 13 Telegram-чатаў і Telegram-каналаў, 10 старонак у Instagram, 44 акаўнтаў у X, 6 сайтаў, 24 старонак у TikTok, 11 акаўнтаў у Facebook, тры кнігі, 14 каналаў у YouTube.
У прыватнасці, па заявах пракуратуры горада Мінска прызнана “экстрэмісцкімі” матэрыяламі інфармацыйная прадукцыя ў X “Artyom Shraibman”, “Valery Tsepkalo”, “Pavel Latushka” і “Free Belarus”, а таксама ў TikTok “prezident.sveta”, “Змагарка Алеся”», «Міхаіл».
Беларускае Радыё Рацыя






