На працягу апошніх 10 гадоў колькасць шлюбаў, зарэгістраваных ва ўрачыстай абстаноўцы, складае каля 70% ад агульнай колькасці шлюбаў. У 2024 годзе ва ўрачыстай абстаноўцы было зарэгістравана “больш за 32.600 шлюбаў”.

Такія даныя прывяла кансультант упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Алена Семянюк. “Радуе таксама той факт, што большасць маладых абіраюць правядзенне цырымоній рэгістрацыі шлюбу на беларускай мове і дадаюць да іх розныя элементы беларускага вяселля”, — адзначыла яна.
Сярод элементаў традыцыйнага беларускага вяселля кансультант назвала ручнікі, хлеб-соль, “пошук пярсцёнкаў у зерні“, “наказы маладым“.






