Братоў з Ваўкавыску затрымалі за “экстрэмізм” і ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. “Пакаяльнае” відэа з імі апублікаваў набліжаны да сілавікоў Telegram-канал.

Паводле інфармацыі аўтараў, у затрыманні быў задзейнічаны атрад спецыяльнага прызначэння “Тайфун” – падраздзяленне спецназа ва Унутраных войсках, створанае ў Гародні ў 2023 годзе.
На запісе адзін з мужчын кажа, што працуе на ААТ «Беллакт», быў затрыманы за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у сеціве і за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе. Другі мужчына называе тыя ж падставы для затрымання.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа