
Фота: БРСМ
Пад санкцыі Еўразвязу трапіў лукашэнкаўскі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, заўважыў reform.news. БРСМ называюць “адным з асноўных удзельнікаў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з незаконна акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь”.
Адзначаецца, што БРСМ “удзельнічае ў перавыхаванні і палітычнай індактрынацыі дзяцей”. Робіцца выснова, што “такім чынам, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі матэрыяльна падтрымлівае дзеянні, якія падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны”.
БРСМ трапіў у 14-ы пакет санкцый, якія Еўразвяз увёў супраць Расеі. У “чорным спісе” цяпер першы сакратар арганізацыі Аляксандр Лук’янаў.






