Адмовы беларусам у атрыманні міжнароднай абароны звязаныя з тым, што палітыкі і чыноўнікі пачынаюць забываць пра падзеі 2020-ага і прымяняць да беларусаў тыя ж меры, што і да ўсіх уцекачоў.

“Але мы працягваем з гэтым працаваць”, – распавёў спікер Каардынацыйнай Рады Арцём Брухан.
-Я думаю, што нашай задачай з’яўляецца спрабаваць на палітычным узроўні проста распавядаць польскаму кіраўніцтву, што ёсць кейсы, якія патрэбна разглядаць асобна. Але калі глабальна, я ўсё ж такі лічу, што гэтыя адмовы, рэчы, звязаныя з ускладненнем гэтых працэдур, яны не набываюць маштабнага характару. Гэта не сотні, не тысячы людзей. Гэта не сістэмнае парушэнне правоў беларусаў, гэта хутчэй больш строгі падыход да працэдур, якія існуюць у Польшчы ў дачыненні да ўсіх, у тым ліку беларусаў.
“Калі раней беларусы былі выключэннем, то зараз сітуацыя ў гэтым сэнсе ўскладняецца, у тым ліку і праз розныя палітычныя абставіны. Але адмовы ў атрыманні абароны дакладна не глабальная з’ява, якая сведчыць пра змены ў агульным стаўленні да беларусаў”, – дадаў Арцём.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






