BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бухгалтар гадамі абкрадала прадпрымальніка з Гародні

Упраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гарадзенскага аблвыканкама спыніла злачынную дзейнасць 44-гадовай жыхаркі Менску.

Жанчына аказвала бухгалтарскія паслугі гарадзенскаму індывідуальнаму прадпрымальніку і пры гэтым выкрадала яго грошы.

– Фігурантка рэгулярна, маючы электронны ключ, спісвала з рахунку кліента сумы да дзвюх тысяч рублёў за раз, якія траціла на асабістыя патрэбы. Жанчына афармляла ўсё як пазыку, якая давалася ёй нібыта з дазволу ІП. Пацярпелы аб падобных махінацыях не здагадваўся, – паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Распачата крымінальная справа за крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі ў асабліва буйным памеры.

Беларускае Радыё Рацыя