BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Бухгалтарку з Менска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Віталіне Міхалені 43 гады. Яна родам з Узды. Жанчына вучылася ў Маладэчанскім гандлёва-эканамічным каледжы, а ў 2006 атрымала дыплом эканаміста ў Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце спажывецкай кааперацыі ў Гомелі. У жанчыны ёсць непаўналетні сын.​

Віталіна Міхаленя
Віталіна Міхаленя

Віталіна ўсё жыццё займаецца фінансамі. З 2008 года яна працавала галоўнай бухгалтаркай у розных фірмах — ад прадзюсарскага цэнтра «Спамаш» да кампаній, якія займаюцца будаўніцтвам і гандлем. У 2013‑м Віталіна зарэгістравала ІП і стала кансультанткай па падаткаабкладанні. У апошнія гады яна працуе яшчэ і рэкрутаркай, піша «Наша Ніва».

Віталіна цікавіцца вінтажнымі рэчамі і шклом. Піша ў сацсетках пра юрыдычныя пытанні і паляпшае прафесійны ўзровень.

Віталіну судзілі ў Менскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Верагодна, ёй прысудзілі «хатнюю хімію».