BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Буду дабівацца адказнасці дзеячоў лукашэнкаўскага рэжыму”

47-гадовы амерыканскі юрыст беларускага паходжання, былы палітвязень Юрась Зянковіч паправіў здароўе і адразу заняўся грамадскімі справамі.

Юрась Зянковіч

Ён плануе прыцягнуць да юрыдычнай адказнасці тых, хто спрычыніўся да рэпрэсій у Беларусі, пачынаючы з 2020 года, кажа Юрась Зянковіч:

-Я ў бліжэйшыя месяцы, магчыма гады, буду займацца менавіта юрыдычным бокам гэтай справы. Я буду дабівацца адказнасці дзеячоў лукашэнкаўскага рэжыму, адказнасці грамадзянска-прававой перад тымі людзьмі, з каго яны здзекаваліся, перад былымі палітычнымі вязнямі, закладнікамі рэжыму Лукашэнкі. І буду прымушаць іх заплаціць напоўніцу іхныя рахункі, якія накапіліся за апошнія пяць гадоў.

Юрась Зянковіч быў асуджаны па «справе змоўшчыкаў» за публічныя заклікі да захопу ўлады, змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім, і за распальванне сацыяльнай варожасці да 11.5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Быў вызвалены з-за кратаў 30 красавіка 2025 г.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя