BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Будуць судзіць беларуску, якая вярнулася з-за мяжы праз “камісію па вяртанні”

Прапагандысты апублікавалі інтэрв’ю з Таццянай Собаль, якая, як паведамляецца, вярнулася на радзіму праз “камісію па вяртанні”. Жанчыну прымусілі распавесці пра тое, як ёй было дрэнна за мяжой і як яна, “паддаўшыся ўплыву”, удзельнічала ў пратэстах у 2020-ым годзе.

Нягледзячы на вяртанне праз камісію, Таццяну чакае суд — ёй інкрымінуюць «народны» артыкул 342 КК. Яна знаходзіцца на волі пад закладам.

Крыніца: t.me/viasna96