BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Будуць судзіць маладога чыгуначніка з Берасця

Маладога чыгуначніка з Берасця будуць судзіць за «заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».

Максіму Солапу 36 гадоў. Ён родам з Берасця. У 2012 скончыў фізфак Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Працаваў інжынерам у Брэсцкім інфармацыйным вылічальным цэнтры па экспарта-імпартных перавозках Беларускай чыгункі.

Максім любіць падарожжы і актыўны адпачынак, а таксама займаецца рознымі відамі спорту і вядзе здаровы лад жыцця, піша «Наша Ніва».

Яго пачынаюць судзіць 24 лютага ў Берасцейскім абласным судзе. Максіма абвінавачваюць у «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Суддзя — Кацярына Груда.