BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ByHelp выходзіць з Гуманітарнага фонду дапамогі ахвярам рэпрэсій

Ініцыятыва “Байхэлп” выходзіць са складу Міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі ахвярам рэпрэсій у Беларусі. “Еўрарадыё” даведалася пра гэта ад Нарвежскага Хельсінкскага камітэту, які з’яўляецца аператарам фонду.

18 сакавіка камітэт пачаў расследаванне ў дачыненні да аднаго з удзельнікаў Гуманітарнага фонду. Усе фінансавыя аперацыі ў межах фонду былі прыпыненыя. 26 траўня года іншыя ўдзельнікі Гуманітарнага фонду (акрамя ByHelp, туды ўваходзяць “Краіна для жыцця”, BYSOL, Dissidentby і іншыя) атрымалі справаздачу пра парушэнні. Там паведамлялася, што паводле вынікаў расследавання камітэт рэкамендуе спыніць супрацоўніцтва з “Байхэлп”.

Сярод заўваг да ініцыятывы “Байхэлп” пазначаныя:  пастаянны недахоп даверу ў камунікацыі; адсутнасць празрыстасці ў аперацыях і прыняцці рашэнняў; нізкая адміністрацыйная здольнасць і нежаданне паляпшаць працэсы ды іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя