BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былая каманда Сяргея Ціханоўскага адкрыла новы ютуб-канал

Былая каманда Сяргея Ціханоўскага адкрыла новы ютуб-канал. Ён называецца «Вечаровы кефір».

Як гаворыцца у апісанні канала, «Вечаровы кефір» — незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае шоў пра жыццё і падзеі ў Беларусі без прапаганды. Кожны тыдзень — навіны рэгіёнаў, сацыяльныя і культурныя тэмы.

Вольга Такарчук

Вядучая праекта – блогерка, былая палітзняволеная Вольга Такарчук кажа, што асноўная фішка праекта – навіны будуць прадстаўлены глядачам у лёгкай іранічнай форме.

– Як правіла беларускіх блогераў і беларускія СМІ глядзяць каля 70-80% гледачоў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. І ім усё цікава. Але з улікам таго, што людзі стаміліся жыць у пастаянным страху, пастаянных рэпрэсіях, у пастаянным чаканні: прыйдуць яны да цябе, ці не. І мне здаецца, людзям не хапае пазітыву, усмешак і хочацца нават не вельмі радасныя навіны падносіць людзям з нейкім сарказмам, з іроніяй, каб гэта выклікала ўсмешку.

Раней праграма «Вечаровы кефір» выходзіла на канале Сяргея Ціханоўскага, але, як раней распавядала журналістам Вольга Такарчук, праз фінансы і канфлікт у камандзе з уладальнікам, ютуб-канал стаў самастойным. У канала “Вечаровы кефір” двое вядоўцаў. Разам з Вольгай у кадры працуе Яўген Салянкоў.

Беларускае Радыё Рацыя