BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Было вельмі цяжка прыстасавацца да нармальнага жыцця”

Былы палітвязень Віталь Бандарук, вызвалены ў верасні з групай  52-х палітзняволеных, праходзіць рэабілітацыю ў Вільні. Спачатку было вельмі цяжка прыстасавацца да нармальнага жыцця, гаворыць Віталь Бандарук:

Віталь Бандарук
Віталь Бандарук. Фота з асабістага архіву.

– Спаць не мог толкам, хадзіў і не разумеў, дзе я, толькі там я быў у пекле, а зара я тут. На двор баўся выходзіць. А што можна на двор выйсці – такое было ў мяне. Тэлефонам толькі зараз навучыўся больш-менш карыстацца. Гляджу на той тэлефон, як малпа, не разумею, што там трэба націскаць.

Але самае страшнае з таго, што засталося пасля калоніі – гэта заражэнне гепатытам С. Забралі ў калонію здаровым – выйшаў з цяжкім захворваннем: гепатытам С.

Кажа Віталь :

–  Мяне Лукашэнка заразіў у гэтай калоніі ці турме. У мяне знайшлі зараз гепатыт С, ён перадаецца толькі праз кроў. Я з’язджаў у турму нармальным, зараз я ўжо з гепатытам, праз уколы, можа, табе колюць шпрыцам якім заразным.

Паводле Віталя Бандарука, кожны раз, як выходзіў з ШІЗА хворы, калолі ўколы, але ніколі не бачыў, што набіралі і ў які шпрыц. Ён далёка не адзін, хто з палону дыктатара выйшаў з такой страшнай хваробай.

Беларускае Радыё Рацыя