BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Былога дырэктара шклозавода “Нёман” судзяць за здраду дзяржаве

26 жніўня ў Гарадзенскім абласным судзе пачнецца працэс над былым дырэктарам шклозавода “Нёман” Ігарам Бацяном, піша  “Наша Ніва”. Мужчыну вінавацяць у “здрадзе дзяржаве” (ч. 1 арт. 356 КК), Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў калоніі. Акалічнасці справы невядомыя.

Фота з асабістай старонкі Ігара Бацяна ў Укантакце

Ігар Бацян узначальваў шклозавод “Нёман” больш за 12 гадоў. Пасля звальнення ён сышоў у кіраўніцтва хакеем, а пасля апынуўся ў ценю. Цяпер 60-гадовы менеджар знайшоўся ў СІЗА.

Як адзначае “Наша Ніва”, у 2020-м Бацян публічна ніяк сябе не праявіў.

Анлайн у сацсетках Бацян апошні раз быў у кастрычніку 2023 года — хутчэй за ўсё, тады яго і затрымалі.